четверг, 31 марта 2011 г.

Відэа макету

Пакуль што асноўны ролік па мадэлі. Хутка дадам яшчэ адзін : )
спасылка на ролік у лепшай якасьці: відэа

Наступны праэкт

Зараз я плянаваў пачаць вялікі праэкт па касьцёлу Ксаверыя і калегіуму езуітаў... Але мяне крыху перанакіравалі, и зараз плян выглядае так (да новых зьмяненьняў):

Макет Халоднай сінагогі на Школішчы

Прывітаньне, пару дзён таму скончыў працу над праэктам Халоднай сінагогі (Kalterschul).
яна калісьці стаяла на беразе Дняпра, па сучаснай вуліцы Грамадзянскай. На гэтай вуліцэ захавалася толькі 3 будынкі (сінагога знаходзілася за белым аднапавярховым будынкам крыху ў глыбі вуліцы). Наогул ад Школішча мала што засталося, а яшчэ сто год таму гэта быў самы густанаселены раён гораду...