Вырайшыў зьмяніць прынцып дадачы аднаўленьняў, а то ніхто ня бачыў, што што та зьмянілася. Цяпер новыя зьмены будуць бачныя адразу, а "далей" можна прачытаць увесь працэс ; ) скрыньшоты ў самым нізе : ) усе малюнкі клікабельны (калі клікнуць па іх мышой, адчыняцца ў поўным памеры ;)
UPD 290212:
РАТУША ГАТОВАЯ ЦАЛКАМ !!!
чакайце асобны пост з вынікамі (+фота і відэа)
працоўнага часу: 49:20 гадзінUPD 280212: засталося ўставіць шыбы ў 2 вакна
працоўнага часу: 49:05 гадзін
UPD 260212: ратуша амаль гатовая, можна сказать 99% : )зроблена ўся задняя частка. засталося толькі ў 6 вокнах шыбы паставіць, і ўсё : ) скрыньшоты ўнізе : )
працоўнага часу: 48:45 гадзін
UPD 290112: удакладніў цэнтральную частку. усё ж такі трэба было калісьці гэта зрабіць, хаця я ўсё цягнуў у надзеі, што знайду хоць якія зьвесткі аб тым як яна выглядала... нарэшце прыйшлося прымяняць фантазыю. спадзяюся мой варыянт ня моцна разыходхіцца з арыгіналам...
гэткім чынам зараз застолся зрабіць: 4 правых вакенца, 3 левых, прамаляваць дзьверы.
працоўнага часу: 48:15 гадзін
UPD 150112: 2 паверх гатоў на 100%. на першым паверсе надаў рэльеф крылам, цэнтральная частка пакуль плоская застаецца. удакладніў вокны і пачаў іх прамалёўку. дапрацаваў псеўдакалёны, што падзяляюць фасад на тры часткі. выйшла някепска : )
працоўнага часу: 47:45 гадзін
UPD 261211: пачаў такі задні фасад : ) пакуль што вырайшыў усе элементы акрамя ўваходаў.... але пакуль да іх дойдзе нешта прыдумаю ; ) зараз зрабіў амаль увесь другі паверх, там засталося толькі 3 вакна ўсталяваць (са ўсімі прыналежнымі дэталямі). на першым паверсе зрабіў разметку і прыбраў усё непатрэбнае.
працоўнага часу: 47:00 гадзін
UPD 131111: вежа - 100%, галоўны фасад - 100%, правы фасад 100%, левы фасад 100%, дах 100% (з мансарднымі вокнамі и комінамі)
больш іх не чапаю : )
застанецца толькі задні фасад, на якім НІХТО ня ведае, што было...
працоўнага часу: 45:20 гадзін
UPD 101111: вежа - 100%, галоўны фасад - 100%, правы фасад 100%
больш іх не чапаю : )
толькі так і не вядома што ж было на заднім фасадзе...
працоўнага часу: 44:00 гадзін
UPD 091111: вежу дарабіў амаль. і шыльду павесіў : ) крыху не такую як была, але інакш быол неяк : ). засталіся толькі над дзьвярыма крыху упрыгожваньні зрабіць.
выкінуў да чорта ганак, бо на фотке бачна, што дзвьеры да самай зямлі былі.
затое заўважыў на фотке вакенцы на даху... трэба будзе намаляваць.
галоўны і правы фасады зрабіў цалкам. пачаў крыху з левым. там трэбы квазі калёны зрабіць і вокны ўставіць на абодзьвух паверхах
толькі так і не вядома што ж было на заднім фасадзе...
працоўнага часу: 43:30 гадзін
UPD 071111: выправіў крыху саму вежу на першых ярусах, дзе яна ад арыгінала адрозьнівалася (бо спачатку рабіў па сучаснаму пляну, і только потым заўважыў, што ён не адпаведны). засталося на вежы: дзьва вакенца маленькіх пад бальконам перарабіць, шыльду над дзьвярыма павесіць, упрыгожваньні над уваходам.
акрамя таго на 95% зрабіў ужо падмурак, і заліў тэкстурай камяню. на бакавым фасадзе засталося толькі адно вакно дарабіць.
толькі так і не вядома што ж было на заднім фасадзе...
працоўнага часу: 42:20 гадзін
UPD 061111: палова галоўнага фасаду гатова поўнасьцю, на другой палове засталася дадаць рэльеф на другім паверсе і таксама будзе гатова. таксама амаль гатовы бакавы фасад (той што на вал глядзіць). праца пайшла не так хутка як хацелася б... вельмі складаная архітэктура на другім паверсе, занадта шмат дэталей... і што самае сумнае, амаль ніхто іх не пабачыць... бо на аддаленьні уся гэтая прыгажосьць губляецца : (
толькі так і не вядома што ж было на заднім фасадзе...
працоўнага часу: 41:30 гадзін
UPD 031111: зрабіў разлік вокнаў на другім паверсе. і намаляваў частку. засталося зусім крыху : )
толькі так і не вядома што ж было на заднім фасадзе...
працоўнага часу: 39:00 гадзін
UPD 011111: дапрацаваны вокны першага паверху на пярэднім фасадзе і на адным з бакавых. праведзены аналіз архітэктуры другога паверху (ізноўку усё было неяк не так, як на сучасным пляне...)
працоўнага часу: 38:00 гадзін
UPD 251011: вялізарнае аднаўленьне. дома здох інтэрнэт, таму выкладаю зараз усе навіны апошніх трох тыдняў (скрыньшоты ўнізе, раю паглядзець, бо ёсьць на што;)
1. - зроблены шпіль на вежы (45 хвілін працы з разлікамі і будоўляй), вежа пакрыта ліставым жалезам і на 100% гатова
2. - зроблены новы ландшафт, каб было больш падобна да рэальнага, кагешне даволі прыкладны, але ж лепей чым было. будынкі стаяць роўна. новая паверхня пакрыта тэкстурамі травы : ) (35 хвілін працы)
3. - перабудаваны дах будынка ратушы. бо спачатку я яго зрабіў па сучаснаму выгляду, і толькі потым заўважыў, што раней дах быў іншы (просты, ніжэйшы, пакрыты жалезам, а не дахоўкай). (70 хвілін працы)
4. - разлічаны нататкі першага паверха (нанесены межы вокнаў і калён). (1 гадзина працы)
5. - пабудаваны вокны на левым баку пярэдняга фасаду (30 хвілін)
працоўнага часу: 37:00 гадзін
UPD 091011: купал гатовы, застаўся шпіль : )
засталося толькі прыдумаць чым пакрыць.... ці бляхай, як астатнія карнізы... ці медьдзю...
працоўнага часу: 33:00 гадзін
UPD 061011: за сьвятамі праляцеў час, а праца стаіць : ) але ўчора крыху заняўся такі дахам. перарабіў крыху другую прыступку, выраўняў нарэшце грані вежы (бо інакш дах ніяк не хацеў чапляцца...) І зрабіў ужо 3 з васьмі частак : )
засталося толькі прыдумаць чым пакрыць.... ці бляхай, як астатнія карнізы... ці медьдзю...
працоўнага часу: 32:40 гадзін
UPD 250911: не гавары гоп, пакуль не пераскочыш... першая прыступка ўсёж такі мае нейкую памылку. намучыўся з ёй, і зьнешне цяпер усё файна. але ўнутры глюкі так і засталіся.... а перарабляць нановае мне неяк не ахвота...
затое другая прыступка прайшла як па маслу : ) застаўся толькі дах : )
працоўнага часу: 31:40 гадзін
UPD 200911: пачаў прыступкі пад дахам рабіць... гэта нешта неверагоднае. зноўку забыўся як прапарцыянальна памяньшаць дыяметр наступных ярусаў... гадзіну згубіў на безвыніковыя патугі.... а потым гоп, і за 10 хвілі зрабіў амалю усю першую прыступку....
працоўнага часу: 31:00 гадзін
UPD 180911: нечакана хутка скончыў апошні ярус са ўсімі ўпрыожваньнямі.
3 скрыньшоты як заўсёды ўнізе. застаўся толькі дах са шпілем, тады і будуць асноўныя малюнкі : ) бо вежа амаль скончана : ))))
працоўнага часу: 30:00 гадзін
UPD 130911: асноўная частка гатова. засталіся ўпрыгожваньні старонак....
працоўнага часу: 28:50 гадзін
UPD 090911: амаль тры аркі гатовы (на трэццяй засталася толькі самая верхняя частка) пачаты астатнія 2 сьцяны, ярус гатовы на 80 %
працоўнага часу: 28:30 гадзін
UPD 010911: дзьве аркі (тры сьцяны) гатовы : ) пачата арка на заднім баку вежы. зроблены начаткі іншых элементаў...
працоўнага часу: 28:00 гадзін
UPD 210811: такі перарабіў крыху арку. зараз выглядае значана лепей. заставіў як ёсьць і пачаў другую арку. халера іх бяры гэтыя часткі усечаных конусаў...
працоўнага часу: 27:30 гадзін
UPD 160811: здаецца амаль распрацавай знешні выгляд верхняга паверху...
але мне не спадабаюцца там некаторыя моманты, магчыма перараблю яшчэ трохі. але цалкам ужо лепш.
дарэчы, на фотцы з калакольні, дзе ратуша і Дняпро, бачна, што на заднім баку была нейкая ці то дзьвер, ці нешта падобнае...
працоўнага часу: 26:40 гадзін
UPD 150811: пачаў распрацовываць канцэпцую гэтых паўкруглых праёмаў... жорстка... ледзь зрабіў нешта падобнае да арыгіналу, але ўсё роўна не зусім. спадзяюся, ніхто ня будзе вывяраць усё дасьціпна ; )
P.S> навучыўся рабіць паверхні супер складанага ўзрозню...
працоўнага часу: 26:10 гадзін
UPD 110811: пачаты наступны ярус (шосты, ён жа самы верхні) зноў ён не адпавядае ранейшаму выгляду... але ж потым застанецца толькі купал.
працоўнага часу: 25:10 гадзін
UPD 110811: пяты ярус гатовы. скрыньшоты ўнізе неяк не было зусім часу... і ня будзе ў бліжэйшай будучыні : (
працоўнага часу: 24:40 гадзін
UPD 210711: пяты ярус 97% усё дапрацаваў : ) і думаў была ўжо 100% напісаць, але знайшоў, што на ніжніх выступах былі маленькія рысачкі... так што трэба іх дамаляваць і тады ўжо дакладна ўсё : )
дарэчы памёр інтэрнэт хатні, таму нават калі дараблю, ня ведаю як выкладу скрыньшоты.... : ((
працоўнага часу: 24:10 гадзін
UPD 200711: пяты ярус 87% яшчэ адну грань дарабіў ды й канчаткова пакрыз бляхай карнізікі на ніжніх ярусах.
працоўнага часу: 23:45 гадзін
UPD 190711: пяты ярус 80% засталіся сярэднія карнізы і паглыбленьні на трох гранях.
працоўнага часу: 23:30 гадзін
UPD 170711: йоў, нарэшце такі разлічыў усе карнізы. гэта было нешта...
зрабіў верхні карніз ужо поўнасьцю. сярэдні напалову, і паглыбленьні ў верхней частке таксама напалову.
працоўнага часу: 23:00 гадзін
UPD 130711: ну і намаяўся я з гэтымі карнізамі....
больш за гадзіну ўбіў, а зрабіў прыкладна толькі верх... а сярэдні "пояс" неяк не выходзіць....
працоўнага часу: 21:00 гадзін
UPD 120711: распачаты наступны ярус (падвоены)
пытаньняў па ім было зашмат, таму раблю проста на свой розум, галоўнае каб больш меньш было падобным да арыгіналу.
працоўнага часу: 19:50 гадзін
UPD 040711: чацьвёрты ярус гатовы!!!
працоўнага часу: 19:20 гадзін
UPD 030711: чацьвёрты ярус 95%.
усё амаль гатова, усе элементы, дзьверы, агароджа, нават гадзиньнік.
Засталося: намаляваць гадзіньнік (стрэлкі ды рыскі), намаляваць невялічкі пераход да наступнай часткі : )
працоўнага часу: 18:45 гадзін
UPD 280611: чацьвёрты ярус зроблены да узроўня гадзінніка на 90% (засталося адно толькі ўпрыгожваньне ў верхней частке, дзьверы ды агароджа балькона.
працоўнага часу: 18:00 гадзін
UPD 270611: пачаты 4ты ярус. разлічыў памеры упрыгожваньняў ніжняй часткі і ўжо на трох баках іх зрабіў. ня ведаю што рабіць з гадзіньнікам... на старых фотках ён неяк не па цэнтру стаіць...
працоўнага часу: 17:20 гадзін
UPD 200611: ну вось нарэшце вежа ратушы гатова да адметкі 18,09 (да балькона) і нават ужо усталяваў загатоўку чацьвёртага ярусу. а ўогуле, глядзіце
працоўнага часу: 16:40 гадзін
UPD 190611: йіххаа : ) трэці ярус амаль гатовы. асабліва намаяўся з гэтым ступенчатым пераходам наверсе.... але зараз засталося пакласьці падлогу балкона і дарабіць яшчж маленькія дэталі і ўсё будзе гатова. на гэтым тыдні дадам срыньшоты ; )
працоўнага часу: 15:10 гадзін
UPD 150611: як заўсёды, тое што здавалася простым пачало заёмаць усё больш часу... зрабіў разлік памераў, зрабіў пераход да канту, зараз трэба вырашыць як гэты кант выглядаў на самой справе (а не тое, што з яго зрабілі цяпер), і пачаць пераход, які таксама не зусім просты... на ўсё пайшло 45 хвілін часу...
працоўнага часу: 13:35 гадзін
UPD 050611: трэцьці ярус 90%, амаль усё гатова, засталося толькі зрабіць верхні кант ды пераход да наступнага ярусу (там дзе балькон)
працоўнага часу: 12:50 гадзін
UPD 250511: трэцьці ярус 60% (форма ё, засталося вакенцы прарэзаць : )
але ж. знайшоў значныя разыходжаньні сучаснай ратушы-рэплікі з арыгіналам!!
па фоткам бачна, што гадзіньнікі былі ніжэй чым зараз.
падпоры балькона былі вырашаны інакш
задняя частка выглядала не так, не было гэтага трохкутнага даху...
гэто толькі тое, што заўважыў пакуль што. а што заўважу потым, ці што не заўважыў раней? і вось як гэта называецца? чаму ў нас нічога ня могуць зрабіць як нада? чаму заўсёды штосьці трэба сапсаваць? так цяжка ўзяць старыя пляны ды пабудаваць? трэба абавязкова нешта "палепшыць", "упрыгожыць".... мы ж надта разумней чым тыя старадаўнія дойліды, таму павінны рабіць па сучаснаму : ((
і зараз з гжткімі разумнымі будаўнічымі, маем не проста лялечную рэпліку ратушы, а да таго ж яшчэ й неадпаведную, неаўтэнтычную... проста будыначак па матывам старой ратушы :'(
працоўнага часу: 12:25 гадзін
UPD 230511: пачаты трэцьці ярус (той, дзе гадзіньнікі). пачатак нешта цяжка даўся... трэюа было зрабіць вежу крыху вужэй... і нешта ўсё ніяк не атрымлівалася як трэба. у выніку прыйшлося некалькі раз усё нанава рабіць. але ўсёж такі справіўся : )
працоўнага часу: 12:10 гадзін
UPD 190511: другі ярус вежы гатовы !!!
працоўнага часу: 11:15 гадзін
UPD 180511: другі ярус гатовы на 99%. засталося толькі швы на вуглах (меньш за палову). потым павінна крыху лягчэй пайсьці, бо там ужо няма гэтых палос, халера іх бяры... больш за ўсё праблем было з імі.
працоўнага часу: 11:00 гадзін
UPD 160511: другі ярус гатовы на 93%. засталося толькі швы на вуглах (меньш за палову). і пераход да трэццяга ярусу (там фігурныя выступы...). скрыньшоты дадаў, можна паглядзець у самым нізе.
меў вялікія праблемы з швамі на першай ступені верхняй часткі... высьвятлілась, что там была памылка невялікая і памеры разыходзілісь, з-за гэтага нельга было нармальна склеіць паверхні... прыйшлося выдаліць значны кусок і зрабіць па новай. таму і час лішні страціў : ( каб не гэта другі ярус быў бы ўжо гатовы : (
працоўнага часу: 10:30 гадзін
UPD 150511: другі ярус гатовы на 90% (ніжняя частка ўжо поўнасьцю). засталося толькі адно вакенца на другім паверсе ярусу, да швы на вуглах. ну і пераход да трэццяга ярусу. Зрабіў значную памылку, але прыкмеціў яе нажаль занадта позна... таму каб выправіць яе трэба было б зьнесьці весь другі ярус... але памылка бычная толькі пры вельмі дэтальным вывучэньні і толькі ў параўнаньні з плянам будынку, таму ня вельмі турбусюся ; ) але калі хто знойдзе, пішыце, скрыншоты дадам сёньня ўвечар.
працоўнага часу: 9:40 гадзін
UPD 080511: другі ярус гатовы на 30% (ніжняя частка на 60%). удакладнены памеры ратушы. зроблены верхні кант самога будынку ратушы і яго перасячэньне з вежай (было ня вельмі проста...). зроблены дах (без мансардных вакенцаў).
працоўнага часу: 8 гадзін
UPD 060511: пачаты другі ярус, два фасады нижняй часткі гатовы, але без вакон
працоўнага часу: 5 : 45
UPD 050511: пачаты другі ярус, першы фасад ніжняй часткі амаль гатовы, на другім не хапае вакон.
працоўнага часу: 5 за паловай гадзін
UPD: першы ярус вежы цалкам гатовы. скрыншоты пад "катам"
працоўнага часу: 5 гадзін
UPD: замест малюнкай дабудаваў амаль увесь першы ярус, засталіся швы на адным вуглу і парадныя дзьверы.
На данны момант ратуша набыла палову першага яруса вежы, другая палова патрабуе яшчэ невялікіх дапрацовак. Увечар дадам некалькі першых малюнкаў : )
пытаньні: ня ведаю, што рабіць з ландшафтам... гуглаўскі не зусім адпавядае таму, як яно выглядае на самой справе... таму трэба ці рабіць падмуркі вышэй, каб выраўняць будынкі, ці неяк зкарактаваць ландшафт, але як гэта зрабіць я ня ведаю.
таксама невядомым для мяне застаецца задні фасад ратушы... бо новая ратуша мае ззаду нейкі выступ на даху і ісправізаваныя калёны. а калі мяркаваць па фотках, то там было ўсё проста і аднолькава, без усялякіх цудаў...
Правае акно:
Дзьверы:
Ужо другі ярус амаль гатовы (выгляд з пераду):
Другі ярус (з боку):Другі бок:
Агульны выгляд на вежу з боку:
гатовы другі ярус (даданыя выступы зьверху):
А вось так вежа выглядае, калі сняць дах ; )
ці паглядзець знутры:
вежа, выгляд з зямлі:
вежа (выгляд ад ЗАГСу):
3 ярусы і балванка чацьвёртага (на фоне ЗАГСу):
трэці ярус ды падпора балькона (у арыгінальным стылі, а не як яно зараз):Трэці ярус (буйны плян):
вежа з зямлі:
галоўны фасад зверху:
трэці ярус і позірк на Школішча і Днепр:
агульны выгляд 4га ярусу:
дзьверы і балькон:гадзіньнік
агульны выгляд ратушы:
позірк на вежу з зямьлі:
пяты ярус:
вежа з пятым ярусам:агульны выгляд з боку:
верхні ярус, огульны выгляд:
выгляд вежы зь верху:так выглядае амаль скончаная вежа зьнізу:
глядзець адсюль:
дах вежы са шпілем:
ракурс як на фотке https://picasaweb.google.com/106964039999068894007/01MogilevHistory#5534596092279043778
але крыху не пацэліў:
агульны выгляд пляцоўкі:
вежа ва ўсёй прыгажосьці:
зараз 3d рэндэры:
і стылізаваныя малюнкі:
рэндэр амаль гатовай ратушы
задні фасад (мой варыянт):канчатковы задні фасад:
агульны выгляд ратушы з заду:
спроба ракурса са знакамітай паштоўкі:
Ф І Н І Ш
Проделанная вами работа впечатляет, очень много затрачено времени. Очень жаль что современная ратуша не претендует на историческую достоверность. И все-таки, так хотелось ощутить дух старины. Хорошо хоть в 3D это возможно. Ратуша смотрится действительно здорово особенно в вечернее время об этом писал у себя на mymogilev.ru
ОтветитьУдалитьну, мой макет нажаль таксама не 100% аутэнтычны : (
ОтветитьУдалитьбо няма дакладных плянаў і шмат дзе вымушаны проста па знешняму выгляду на фотках мяркаваць аб памерах ды дэталях : ((( але ж спрабую больш менш не адыходзіць ад фотак : )
як мне незта гаварыў, па правілах рэстаўрацыі, калі будынак адноўлены на старым падмурку, ён лічыцца менавіта адноўленным старым будынкам і мае статус помніка. Цікава, што перад будаўніцтвам ратушы, стары захаваўшыся падмурак быў выкінут і заменены на сучасны.... таму ратуша проста новабуд, гэдак кажучы, будынак па матывах ратушы : (
Малайца!
ОтветитьУдалитьМалайчына, дружа! Словаў няма, - такая вялікая праца і такая важная!
ОтветитьУдалитьадны кампліменты без словаў - МАЛАЙЧЫНА!
ОтветитьУдалить