пятница, 15 июня 2012 г.

Check-point Касьцёл Йезуітаў

Йезуіцкі касьцёл сьв. Францыска Ксаверыя фундаваны ў 1699 г., будаўніцтва скончана з 1723 г., асьвечаны ў 1725 г. (вежы былі скончаны пазьней). У 1820-1833 касьцёл быў перабудаваны расейскімі ўладамі ў праваслаўную Васкрасенскую царкву (да касьцёлу быў дабудаваны купал).

UPD 180612: да праекту далучыўся пан Андрэй Плюшкін. дзякуючы яго намаганьням быў створаны базавы макет касьцёла ў 3д Максе
макет трэба яшчэ моцна дапрацоўваць, каб прыдаць яму арыгінальныя памеры і аўтэнтычны зьнешні выгляд. але гэта ўжо зусім іншая справа.
Скрыньшоты як заўсёды ўнізе.
працоўнага часу: 2:00 гадзіны + 1 працоўны дзень

четверг, 1 марта 2012 г.

Ратуша гатовая !!!

Нарэшце другая ступень праэкту скончана. Ратуша гатовая на 100%.
Уся праца заняла амаль 50 працоўных гадзін (натуральнага часу гэта заняла амаль 10 месяцаў). Калі цікава ТУТ можна азнаёміцца з ходам праэкту.
А зараз сардэчна запрашаю пад CUT, дзе можна паглядзець скрыньшоты гатовага будынку, а таксама відэаролік!! Усе скрыньшоты клікабельны ; )

Für meine Freunde, welche kein Weißrussisch lesen können:
endlich habe ich das alte Rathaus von Mogilew fertig. Ich habe drauf ca.50 Arbeitsstunden investiert (was aber in der Wirklichkeit fast 10 Monate dauerte ; )
HIER kann man die Screenshots vom Bauprozess angucken (ganz unten).
Weiter ist noch ein Video und letzte Screenshots vom Model (die Bilder sind anklickbar ; ). Viel Spaß beim Anschauen.