пятница, 16 июня 2017 г.

Вялікае абнаўленьне !

Нечаканае абнаўленьне ў блоге.

Дзякуючы руплівай працы нашага сябра Андрэя Горкіна быў створаны прыблізны макет старага горада (верхні горад). Больш увагі аддавалася асноўным будынкам, таму шэраговая забудова па большасьці зробленая прыблізна.

Затое самі помнікі выкананыя на дастатковым узроўні адпаведнасьці арыгіналам. За што аўтару вялікі рэспект і падзяка ад усіх аматараў гісторыі Магілёва!!!

Астатнія скрыньшоты глядзіце ўнізе ->

воскресенье, 18 января 2015 г.

Губернскае кіраваньне

Будынак губернскага кіраваньня. Пабудаваны а другой палове 18 ст. ў межах перабудовы ратушнай плошчы адпаведна новаму статусу Магілёва як губернскага цэнтра.

UPD 070115: дзякуй вялікі Аляксею Парэцкаму, які зрабіў макет будынка!!!
Скрыньшоты як заўсёды ўнізе.

понедельник, 15 сентября 2014 г.

Роспісы Халоднай сінагогі на Школішчы

Спрабую стварыць макет купала Халоднай сінагогі на школішчы.
Праграма мінімум: купал паводле копій Рыбака усталяваны ўнутры макета сінагогі.
Праграма максімум: роспісы Рыбака з кавалкамі арыгінальных здымкаў і каляровых копій + па магчымасьці іншыя дэталі інтэр'еру.

UPD 170914: першы варыянт купалу гатовы.
відэаролік унізе ! ! !

Нажаль позна заўважыў недакладнасьць мадэлі. Купал не быў простай абрэзанай пірамідай, але некалькі разоў мяняў вугал пад самай стольлю (2, ці 3, трэба яшчэ разабрацца і потым перарабіць усю мадэль). Але агульнае ўражаньне можна ўжо атрымаць і зараз ; )
Скрыньшоты і ход працы як заўсёды ўнізе.
працоўнага часу: 7:30 гадзін

Спасылка на макет сінагогі: ТУТ
Спасылка на відэа ролікі: ТУТ
Спасылка на здымкі роспісаў: ТУТ

пятница, 15 июня 2012 г.

Check-point Касьцёл Йезуітаў

Йезуіцкі касьцёл сьв. Францыска Ксаверыя фундаваны ў 1699 г., будаўніцтва скончана з 1723 г., асьвечаны ў 1725 г. (вежы былі скончаны пазьней). У 1820-1833 касьцёл быў перабудаваны расейскімі ўладамі ў праваслаўную Васкрасенскую царкву (да касьцёлу быў дабудаваны купал).

UPD 180612: да праекту далучыўся пан Андрэй Плюшкін. дзякуючы яго намаганьням быў створаны базавы макет касьцёла ў 3д Максе
макет трэба яшчэ моцна дапрацоўваць, каб прыдаць яму арыгінальныя памеры і аўтэнтычны зьнешні выгляд. але гэта ўжо зусім іншая справа.
Скрыньшоты як заўсёды ўнізе.
працоўнага часу: 2:00 гадзіны + 1 працоўны дзень

четверг, 1 марта 2012 г.

Ратуша гатовая !!!

Нарэшце другая ступень праэкту скончана. Ратуша гатовая на 100%.
Уся праца заняла амаль 50 працоўных гадзін (натуральнага часу гэта заняла амаль 10 месяцаў). Калі цікава ТУТ можна азнаёміцца з ходам праэкту.
А зараз сардэчна запрашаю пад CUT, дзе можна паглядзець скрыньшоты гатовага будынку, а таксама відэаролік!! Усе скрыньшоты клікабельны ; )

Für meine Freunde, welche kein Weißrussisch lesen können:
endlich habe ich das alte Rathaus von Mogilew fertig. Ich habe drauf ca.50 Arbeitsstunden investiert (was aber in der Wirklichkeit fast 10 Monate dauerte ; )
HIER kann man die Screenshots vom Bauprozess angucken (ganz unten).
Weiter ist noch ein Video und letzte Screenshots vom Model (die Bilder sind anklickbar ; ). Viel Spaß beim Anschauen.

воскресенье, 25 декабря 2011 г.

Ролікі макету

А вось дарэчы і актуальныя ролікі па мадэлі : )
Выстава пасьряхова пачалася (і працуе ў музэі этнаграфіі да 20.01.2012).
Таму ролікі можна ўжо дадаць на агульны прагляд : )

понедельник, 5 декабря 2011 г.

Стан праэкту

прывітаньне, шаноўныя паны і паненкі, што чытаюць мой блог.

на гэты момант праэкт крыху прыпыніўся. па сямейным абставінам зараз зусім ня маю часу займацца працай. але не турбуйцеся, гэта прыемныя клопаты, і як толькі стане крыху больш свабоднага часу, я такі дапрацую ратушу і пачну нарэшце новы будынак.

таксама напрыканцы сьняжня дадам на старонку відэа ролікі. яны ўжо гатовыя, але не хачу паказваць іх зараз, бо яны будуць прадтсаўлены на прэзентацыі А.Ліціна ў музэі этнаграфіі з 15.12.

усяго найлепшага : )
 

четверг, 14 июля 2011 г.

Магчымае аднаўленьне Школішча

пару дзён таму да мяне зьвярнулася Архітэктурная секцыя дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў (што вельмі льсьціць ; ) ды падзялілася наступнай інфармацыяй:

(ну і малюнак з маёй мадэлі, каб зацікавіць ; )

понедельник, 2 мая 2011 г.

Check-point Ратуша


Вырайшыў зьмяніць прынцып дадачы аднаўленьняў, а то ніхто ня бачыў, што што та зьмянілася. Цяпер новыя зьмены будуць бачныя адразу, а "далей" можна прачытаць увесь працэс ; ) скрыньшоты ў самым нізе : )  усе малюнкі клікабельны (калі клікнуць па іх мышой, адчыняцца ў поўным памеры ;)

UPD 290212:
РАТУША ГАТОВАЯ ЦАЛКАМ !!!
чакайце асобны пост з вынікамі (+фота і відэа)
працоўнага часу: 49:20 гадзін

пятница, 1 апреля 2011 г.

Патрэбны плян

Калі хтосьці можа знайсьці плян задняга фасаду ратушы, быў бы вельмі ўдзячны.
у мяне ён ёсьць толькі як фотка пляна выстаўленага ў нейкім музэі (фотку сьцянуў з інэта, таму нават ня ведаю, што за музэй...), патрэбны той што з правага боку:

четверг, 31 марта 2011 г.

Відэа макету

Пакуль што асноўны ролік па мадэлі. Хутка дадам яшчэ адзін : )
спасылка на ролік у лепшай якасьці: відэа

Наступны праэкт

Зараз я плянаваў пачаць вялікі праэкт па касьцёлу Ксаверыя і калегіуму езуітаў... Але мяне крыху перанакіравалі, и зараз плян выглядае так (да новых зьмяненьняў):

Макет Халоднай сінагогі на Школішчы

Прывітаньне, пару дзён таму скончыў працу над праэктам Халоднай сінагогі (Kalterschul).
яна калісьці стаяла на беразе Дняпра, па сучаснай вуліцы Грамадзянскай. На гэтай вуліцэ захавалася толькі 3 будынкі (сінагога знаходзілася за белым аднапавярховым будынкам крыху ў глыбі вуліцы). Наогул ад Школішча мала што засталося, а яшчэ сто год таму гэта быў самы густанаселены раён гораду...

понедельник, 7 февраля 2011 г.

тест : )

Старонка знаходзіцца ў распрацоўке.
(пакуль патрэбна шчэ ськеміць як і што тут налажваецца)

а як разьбяруся, зьмяшчу тут інфу па майму аткрытаму праэкту: стары Магілёў 3D.

мэта праэкту: стварыць у Google SketchUp трохпамерную мадэль старага гораду


калі цікава, пішыце сюды.