пятница, 15 июня 2012 г.

Check-point Касьцёл Йезуітаў

Йезуіцкі касьцёл сьв. Францыска Ксаверыя фундаваны ў 1699 г., будаўніцтва скончана з 1723 г., асьвечаны ў 1725 г. (вежы былі скончаны пазьней). У 1820-1833 касьцёл быў перабудаваны расейскімі ўладамі ў праваслаўную Васкрасенскую царкву (да касьцёлу быў дабудаваны купал).

UPD 180612: да праекту далучыўся пан Андрэй Плюшкін. дзякуючы яго намаганьням быў створаны базавы макет касьцёла ў 3д Максе
макет трэба яшчэ моцна дапрацоўваць, каб прыдаць яму арыгінальныя памеры і аўтэнтычны зьнешні выгляд. але гэта ўжо зусім іншая справа.
Скрыньшоты як заўсёды ўнізе.
працоўнага часу: 2:00 гадзіны + 1 працоўны дзень
UPD 150612: праца па касьцёлу пачата, разьлічаны прыблізныя памеры і закладзен падмурак
Нажаль няма дакладнай інфармаці аб памерах і месцахнаходжаньні, а на плянах ёсьць шмат несупадзеньняў. Таму выбраў нейкі сярэдні варыянт.
Калі хто мае якую інфу па касьцёлу, калі ласка напішыцею Дапамажыце зрабіць макет больш якасным і гістарычна адпаведным
працоўнага часу: 2:00 гадзіны

 Базавы макет, галоўны і бакавы фасады
Базавы макет, задні і бакавы фасады

Комментариев нет:

Отправить комментарий