воскресенье, 25 декабря 2011 г.

Ролікі макету

А вось дарэчы і актуальныя ролікі па мадэлі : )
Выстава пасьряхова пачалася (і працуе ў музэі этнаграфіі да 20.01.2012).
Таму ролікі можна ўжо дадаць на агульны прагляд : )

понедельник, 5 декабря 2011 г.

Стан праэкту

прывітаньне, шаноўныя паны і паненкі, што чытаюць мой блог.

на гэты момант праэкт крыху прыпыніўся. па сямейным абставінам зараз зусім ня маю часу займацца працай. але не турбуйцеся, гэта прыемныя клопаты, і як толькі стане крыху больш свабоднага часу, я такі дапрацую ратушу і пачну нарэшце новы будынак.

таксама напрыканцы сьняжня дадам на старонку відэа ролікі. яны ўжо гатовыя, але не хачу паказваць іх зараз, бо яны будуць прадтсаўлены на прэзентацыі А.Ліціна ў музэі этнаграфіі з 15.12.

усяго найлепшага : )
 

четверг, 14 июля 2011 г.

Магчымае аднаўленьне Школішча

пару дзён таму да мяне зьвярнулася Архітэктурная секцыя дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў (што вельмі льсьціць ; ) ды падзялілася наступнай інфармацыяй:

(ну і малюнак з маёй мадэлі, каб зацікавіць ; )

понедельник, 2 мая 2011 г.

Check-point Ратуша


Вырайшыў зьмяніць прынцып дадачы аднаўленьняў, а то ніхто ня бачыў, што што та зьмянілася. Цяпер новыя зьмены будуць бачныя адразу, а "далей" можна прачытаць увесь працэс ; ) скрыньшоты ў самым нізе : )  усе малюнкі клікабельны (калі клікнуць па іх мышой, адчыняцца ў поўным памеры ;)

UPD 290212:
РАТУША ГАТОВАЯ ЦАЛКАМ !!!
чакайце асобны пост з вынікамі (+фота і відэа)
працоўнага часу: 49:20 гадзін

пятница, 1 апреля 2011 г.

Патрэбны плян

Калі хтосьці можа знайсьці плян задняга фасаду ратушы, быў бы вельмі ўдзячны.
у мяне ён ёсьць толькі як фотка пляна выстаўленага ў нейкім музэі (фотку сьцянуў з інэта, таму нават ня ведаю, што за музэй...), патрэбны той што з правага боку:

четверг, 31 марта 2011 г.

Відэа макету

Пакуль што асноўны ролік па мадэлі. Хутка дадам яшчэ адзін : )
спасылка на ролік у лепшай якасьці: відэа

Наступны праэкт

Зараз я плянаваў пачаць вялікі праэкт па касьцёлу Ксаверыя і калегіуму езуітаў... Але мяне крыху перанакіравалі, и зараз плян выглядае так (да новых зьмяненьняў):

Макет Халоднай сінагогі на Школішчы

Прывітаньне, пару дзён таму скончыў працу над праэктам Халоднай сінагогі (Kalterschul).
яна калісьці стаяла на беразе Дняпра, па сучаснай вуліцы Грамадзянскай. На гэтай вуліцэ захавалася толькі 3 будынкі (сінагога знаходзілася за белым аднапавярховым будынкам крыху ў глыбі вуліцы). Наогул ад Школішча мала што засталося, а яшчэ сто год таму гэта быў самы густанаселены раён гораду...

понедельник, 7 февраля 2011 г.

тест : )

Старонка знаходзіцца ў распрацоўке.
(пакуль патрэбна шчэ ськеміць як і што тут налажваецца)

а як разьбяруся, зьмяшчу тут інфу па майму аткрытаму праэкту: стары Магілёў 3D.

мэта праэкту: стварыць у Google SketchUp трохпамерную мадэль старага гораду


калі цікава, пішыце сюды.