четверг, 14 июля 2011 г.

Магчымае аднаўленьне Школішча

пару дзён таму да мяне зьвярнулася Архітэктурная секцыя дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў (што вельмі льсьціць ; ) ды падзялілася наступнай інфармацыяй:

(ну і малюнак з маёй мадэлі, каб зацікавіць ; )
" Увага нашая тута апынулася невыпадкова:  як гэта не дзіўна, далі пэўны
плён паўгады бясконцых атак Магілёўскага гарвыканкама сіламі
Астаповіча і Яцкевіча (можа Вы пра яго чулі - гісторык-архіелаг
Магілёва ў 90-х, цяпер у архіве менскім працуе). Сёння ў планах
панічаў асваенне тэрыторыі Школічаў часткова за кошт бютжэту, часткова
сіламі заангажаваных інвестараў. Гарвыканкам цалкам пагадзіўся рабіць
тут аднаўленне. Нам належыць распрацаваць эскізную прапанову. Дамоваў
яшчэ ніякіх не падпісана, увогуле гэта неяк больш нагадвае нейкі
дзіўны сон, але што прапанова паступіла, адбылася сустрэча з
генпраектыроўшчыкам, і з адным з інвестараў, і яны усе чакаюць ад нас
прапановаў - гэта факт. Не скарыстаць яго сёння і не прадставіць
максімальна дасканалую працу - было б поўным дзікунствам."

вось, пад гэтую справу, даслаў ім мой макет Халоднай сінагогі  : )

вельмі спадзяюся, што гэты праэкт перайдзе калісьці з тэорыі ў практыку.

2 комментария:

  1. толькі дах мусібыць гонтавы.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. не, макет на стан канец 19 - пачатак 20 ст. тады дах быў пакрыты бляхай (зы'одзячы з усіх здымкаў, што маюцца ў наяўнасьці)

      Удалить